ЦВК не задаволіў ні адну скаргу на кандыдатаў у прэзідэнты або іх давераных асоб

ЦВК не задаволіў ні адну скаргу на кандыдатаў у прэзідэнты або іх давераных асоб

Цэнтрвыбаркам не задаволіў ніводную са скаргаў на кандыдатаў у прэзідэнты або іх давераных асоб. Пра гэта ў сваім відэазвароце 5 кастрычніка заявіла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

"У Цэнтральную камісію паступілі тры скаргі ў сувязі з дзеяннямі кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асоб. Усе скаргі па гэтых пытаннях былі прызнаныя неабгрунтаванымі, у задавальненні скаргаў было адмоўлена", — заявіла чыноўніца.

Па словах Ярмошынай, за час перадвыбарчай кампаніі ў Цэнтрвыбаркам паступіла больш за 300 зваротаў.

Цалкам відэазварот можна паглядзець па спасылцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі