Да Лукашэнкі негатыўна адносяцца 96% апытаных украінцаў

Да Лукашэнкі негатыўна адносяцца 96% апытаных украінцаў

Да Аляксандра Лукашэнкі негатыўна адносяцца 96% апытаных украінцаў. Да Уладзіміра Пуціна крыху больш — 98%. Пра гэта сведчаць вынікі чарговага агульнанацыянальнага апытання, праведзенага сацыялагічнай групай "Рэйтынг".

Сацыёлагі высветлілі, што адносіны жыхароў Украіны да кіраўніцтва Польшчы, Вялікабрытаніі, ЗША, Турцыі, Літвы і Францыі палепшыліся, а вось да канцлера Германіі Олафа Шольца пагоршыліся (калі ў пачатку года да яго негатыўна адносіліся 23%, то цяпер — 54%) — верагодна, з-за непаслядоўнай падтрымкі Кіева.

Да кіраўніцы Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен станоўча адносяцца 66% апытаных, да прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды — 92%, да брытанскага прэм'ера Борыса Джонсана — 87%, да прэзідэнта ЗША Джо Байдэна — 86%.

Калісьці Лукашэнка быў самым папулярным замежным палітыкам ва ўкраінцаў. Аднак ужо з 2019-га сітуацыя змянілася. Падзеі 2020-га ў Беларусі і вайна 2022-га ва Украіне канчаткова пахавала сімпатыі ўкраінцаў да яго.

Да Лукашэнкі негатыўна адносяцца 96% апытаных украінцаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі