Меркель замяніла Лукашэнку ў рэйтынгу папулярнасці сярод украінцаў

Меркель замяніла Лукашэнку ў рэйтынгу папулярнасці сярод украінцаў

Аляксандр Лукашэнка больш не самы папулярны палітык сярод украінцаў, сведчыць даследванне сацыялагічнай групы “Рэйтынг”. Да лістапада 2019 года да кіраўніка Беларусі 66% украінцаў ставіліся станоўча, а 15% — адмоўна. Другое месца займала канцлер Германіі Ангела Меркель — 60% станоўча і 17% адмоўна. Трыцяе месца было ў лідара Францыі Эмануэля Макрона.

Але пасля саміту ў Парыжы адносіны ўкраінцаў да Ангелы Меркель змянілся ў лепшы бок. Сімпатыі да нямецкага палітыка выраслі да 69% жыхароў Украіны. Рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі знізіўся да 65%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі