"Дабраном" прапануе касмічны заробак камплектоўшчыкам. У чым падвох?
Чаму камплектоўшчыку гатовыя плаціць так шмат?
Паводле звестак Белстата, у 2023 годзе сярэдні заробак у Беларусі да выліку падаткаў склаў каля 1970 рублёў. Знайсці працу з такім заробкам вельмі складана, асабліва калі няма профільнай адукацыі.
Праглядаючы адзін з сайтаў для пошуку працы, журналісты Еўрарадыё натыкнуліся на сапраўды прывабную вакансію. ЗАТ "Дабраном" шукае камплектоўшчыка і прапануе (увага!) ад 2900 да 5400 рублёў. Хоць сума пазначаная да выліку падаткаў, гэта ўсё роўна велізарныя грошы. Хтосьці наогул назаве іх неймавернымі для нашай краіны.
У дадатак да добрага заробку кампанія прапануе зручны графік — 2/2/4, уключаючы начныя змены, камфортныя ўмовы працы, афіцыйнае працаўладкаванне і нават пражыванне ў камфартабельным доме.
Адукацыя і досвед працы не маюць значэння. Ад кандыдата патрабуецца толькі быць адказным, прыстойным і ўважлівым.
Здавалася б, праца мары, але ў чым падвох? Мы вырашылі высветліць, што стаіць за гэтай шчодрай прапановай у экспертаў.
Не што іншае, як замануха
Эканаміст Валянцін Сакалоўскі называе асноўнай праблемай сеткавых крамаў у 2024 годзе недахоп лінейнага персаналу. Гэта адносіцца і да касіраў, і да грузчыкаў і да камплектоўшчыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.