Дапамажыце, пакуль не загінулі ўсе: у Зімбабвэ скардзяцца на беларускую кампанію
Забруджаная рака Мутарэ / twitter.com/PacheduZW
Беларусь спрыяе дэградацыі зямель у Мутасе, уключаючы забруджванне ракі Мутарэ, сцвярджае група зімбабвійскіх актывістаў Team Pachedu.
Яны паведамляюць, што кампанія Zim Goldfields (Беларусь), якая сумесна з кітайскай Xu ZhongJin Investments займаецца ў Зімбабвэ здабычай карысных выкапняў, падвяргае рызыцы жыцці мясцовых жыхароў.
У звароце аднаго з мясцовых да зімбабвійскіх чыноўнікаў, які прымацоўвае Team Pachedu, гаворыцца:
— Яны вядуць свае працы ўсяго за 100 метраў ад майго дома, і жыццё для нас стала цяжкім з таго часу, як яны пачалі свае працы ў лютым 2022 года. Дарога да маёй сядзібы закрытая, і цяпер нам даводзіцца ісці яшчэ 6 кіламетраў, каб трапіць дадому…
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.