Дар’я Домрачава выйграла гонку з масавым стартам у Холменколене
Беларуска фінішавала першай, нават маючы тры промахі, дапушчаныя на першым і на апошнім агнявых рубяжах.
Сённяшняя гонка з масавым стартам у Холменколене завяршыла этап Кубку свету па біятлоне. Яшчэ адна беларуска, Надзея Скардзіна прыйшла да фінішу толькі 20-ай.