Delfi: У Літве пражывае больш за 100 тысяч замежнікаў. Больш за ўсё беларусаў

Вільня / Delfi
Вільня / Delfi

На пачатку 2022 года ў Літве пражывала больш за 100 тысяч замежнікаў, большасць з іх — беларусы і ўкраінцы. Аб гэтым піша Delfi са спасылкай на прадстаўніка Дэпартамента міграцыі Ёліту Гістаўтайтэ.

Па словах чыноўніцы, замежнікі, якія прыехалі ў Літву, маюць права на пражыванне ў краіне атрымаўшы ВНЖ або нацыянальную візу. Так, у 2021 годзе часовы від на жыхарства атрымалі 51 800 замежнікаў, а візы — 47 800. Напрыклад, у 2017 годзе гэты паказчык быў адпаведна 19 300 і 28 600.

Гістаўтайтэ адзначае, што больш за ўсё часовых відаў на жыхарства выдалі беларусам і ўкраінцам (адпаведна 20 500 і 19 600). Каля 3600 чалавек прыехалі з Расіі, менш за 1000 часовых ВНЖ атрымалі грамадзяне Індыі, Узбекістана, Кіргізіі, Малдовы, Казахстана, Нігерыі і Грузіі.

Больш за ўсё нацыянальных віз таксама выдадзена беларусам, украінцам і расіянам (21 300, 12 100 і 2800 адпаведна).

За апошнія 5 гадоў колькасць замежнікаў у Літве падвоілася, кажа Ёліта Гістаўтайтэ:

"З кожным годам расце колькасць іншаземцаў, якія хацелі б жыць і працаваць у нашай краіне, развіваць тут свой бізнес".

Па дадзеных Дэпартамента міграцыі, у 2017 і 2018 гадах у Літве пражывала 46-49 тысяч замежнікаў, у 2019 годзе — 58 тысяч, у 2020 годзе — 73 800, у 2021-м — ужо 87 300. На пачатак 2022 года від на ці нацыянальная віза была ў 100 200 замежнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі