Долар зноў падрос да беларускага рубля і абнавіў гадавы максімум
4 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. На іх долар пасля ўчорашняга рэкорду зноў перакрыў гадавы максімум — кошт на яго вырас на 0,0048 рубля і склаў 1,9855 рубляў.
Курс еўра пры гэтым знізіўся на 0,001 і склаў 2,3058 рубля. Расійскі рубель патаннеў на 0,0251 рубля і цяпер складае 3,3658 рубля за 100 расійскіх рублёў.
У кошыку валют, да якога прывязаны курс беларускага рубля, удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара — 30%, еўра — 20%.