Допуск да спаборніцтваў беларускіх біятланістаў нават не разглядаецца

Спаборніцтвы ў Раўбічах, люты 2025-га

Спаборніцтвы ў Раўбічах, люты 2025-га / t.me/olympicteamby/

Пытанне пра допуск да спаборніцтваў беларускіх і расійскіх біятланістаў на сённяшні дзень нават не разглядаецца. Пра гэта заявіў кіраўнік Міжнароднага саюза біятланістаў Оле Далін.

Пры гэтым ён называе Беларусь і Расію "вельмі важнымі біятлоннымі нацыямі". Далін спадзяецца, што вайна ва Украіне скончыцца і тады IBU вернецца да разгляду пытання пра допуск беларусаў і расіян.

Летась Міжнародны саюз біятланістаў заяўляў, што беларускія і расійскія біятланісты не змогуць удзельнічаць у міжнародных турнірах пад эгідай IBU да канца вайны ва Украіне. Біятланісты Беларусі і Расіі адхіленыя і не могуць прымаць удзел у міжнародных турнірах з 2022 года. Яны вымушаныя праводзіць сумесныя спаборніцтвы. Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук у гэтым бачыць пазітыў (нават у РФ разумеюць, што санкцыі вядуць да дэградацыі спорту).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.