Двух легіянераў "Дынама-Мінск" могуць не пусціць на матч у Варшаву
Данііл Кулікоў
У першым выязным матчы Лігі канферэнцый футбольны клуб "Дынама-Мінск" можа застацца без двух легіянераў.
Гаворка ідзе пра двух расіян, якія гуляюць у камандзе. Гэта апорны паўабаронца Данііл Кулікоў і цэнтральны хаўбек Ігар Школік. Як адзначае РБК, існуе вялікая імавернасць, што іх не пусцяць у Польшчу для ўдзелу ў гульні.
"Расійскім спартоўцам з пачатку ваеннага канфлікту на Украіне не раз забаранялі ўезд у Польшчу, таксама не пускалі на борт польскіх авіякампаній, нягледзячы на куплены квіток", — заўважае выданне.
Матч асноўнага этапа Лігі канферэнцый пройдзе 7 лістапада ў Варшаве. На полі сустрэнуцца мясцовы клуб "Легія" і мінскае "Дынама".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.