У бела-чырвоных колерах: у Варшаве пройдзе матч "Легіі" і мінскага "Дынама"

Фанаты "Легіі"

Фанаты "Легіі" / Sportowy24

7 лістапада ў Варшаве пройдзе матч мясцовага клуба "Легія" і мінскага "Дынама". Сустрэча адбудзецца ў межах асноўнага этапа Лігі Канферэнцый. Як адзначае "Мост.Медыя", матч будзе цікавы па некалькіх прычынах.

Па-першае, у Варшаве і Польшчы пражываюць тысячы беларусаў, якія ў тым ліку пакінулі радзіму пасля падзей 2020 года. Многія з іх — фанаты "Дынама", якія перасталі заўзець за клуб праз яго падтрымку палітыкі Лукашэнкі. Але, як кажуць суразмоўцы выдання, у фанатаў дзейнічае байкот матчаў у Беларусі, але на еўравыезды ён не распаўсюджваецца. Таму некаторыя з іх збіраюцца заўзець за беларускіх футбалістаў на варшаўскім стадыёне. З бел-чырвона-белымі сцягамі.

Па-другое, "Легія" — флагман польскага футболу. Фанаты клуба славяцца яркімі перформансамі і шоу. А улічваючы, што ў Польшчы многія не любяць Лукашэнку і Пуціна, не выключана, што беларуская каманда будзе сустрэтая не лепшым чынам.

Журналіст Tribuna.com Зміцер Руто нагадвае, што "Дынама" рэдка трапляе ў еўракубкі, і гэта вялікая падзея для клуба. Ён упэўнены, што гульня прыцягне ўвагу як палякаў, так і беларусаў. А ўвесь стадыён будзе ў бела-чырвоных колерах, бо гэта не толькі колеры беларускага нацыянальнага сцяга, але і колеры "Легіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі