Дырэктара вясковай школы судзяць за выраб і распаўсюд парнаграфіі

Ігар Атрошчанка

Ігар Атрошчанка / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

У Лёзненскім раённым судзе за выраб і распаўсюд парнаграфіі (ч. 1 арт. 343 КК) судзяць дырэктара Дабрамыслінскай школы Ігара Атрошчанку. Яго імя ў судовым раскладзе заўважыў тг-канал "Віцебск, я гуляю".

Імя дырэктара на сайце школы знікла з графіка прыёму.

Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Журналіст "Медыязоны" датэлефанаваўся ў школу ад імя аднаго з бацькоў вучняў і даведаўся, што Атрошчанка не працуе на пасадзе дырэктара з сакавіка. Яго абавязкі выконвае намесніца дырэктара па выхаваўчай рабоце Іна Вагароўская.

У аб'яднанні былых сілавікоў BELPOL "Медыязоне" пацвердзілі, што суд адбываецца менавіта над дырэктарам Дабрамыслінскай школы, бо ў Віцебскай вобласці ёсць толькі адзін Ігар Анатольевіч Атрошчанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі