"Дзяўчаты спявалі "Купалінку", а іх затрымлівалі": як прайшоў пратэст у Мінску
Удзельніца мірнага пратэсту ў Мінску / "Наша Ніва"
Увечары 28 жніўня беларусы выйшлі на плошчу Незалежнасці ў Мінску і сталі ў ланцуг салідарнасці. Удзельнікі чарговага мірнага пратэсту выступаюць супраць гвалту і за правядзенне новых сумленных выбараў у Беларусі.
Сілавікі заклікалі людзей разысціся, але удзельнікаў рабілася ўсё больш.
Не абышлося без затрыманняў. Калі ўдзельнікі атачылі фантан і заспявалі, да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі.
"Дзяўчаты спявалі "Купалінку", а іх затрымлівалі", — расказваюць Еўрарадыё відавочцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.