Звесткі пра затрыманне экс-палітвязня Рамуальда Улана не пацвердзіліся

Рамуальд Улан / facebook.com/ulan.roma
Рамуальд Улан / facebook.com/ulan.roma

Сілавікі затрымалі экс-палітвязня Рамуальда Улана, які выйшаў з "хіміі" па амністыі на мінулым тыдні, паведамляюць праваабаронцы.

У відэароліку на праўладным тэлеграм-канале Улан кажа, што яго затрымалі за матэрыялы з "экстрэмісцкай" сімволікай на тэлефоне. Акрамя яго былі затрыманыя яшчэ пяць чалавек.

Пазней стала вядома, што з Рамуальдам Уланам усё добра, ён дома. Відэа было знятае раней, калі ён быў яшчэ на "хіміі".

Былога заснавальніка і выдаўца "Новай газеты Смаргоні" Рамуальда Улана ў студзені 2021 года асудзілі на 2,5 года "хіміі". Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе заведама непраўдзівых звестак, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянтаў. Гаворка ішла пра міліцыянтаў, якія выступалі сведкамі на судах.

На мінулым тыдні стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі