На волю выйшаў палітвязень Рамуальд Улан

Рамуальд Улан у Смаргоні / https://www.facebook.com/ulan.roma
Рамуальд Улан у Смаргоні / https://www.facebook.com/ulan.roma

На волю выйшаў палітвязень Рамуальд Улан. "Добры дзень, сябры, землякі! піша ён у Facebook. — На шостым месяцы амністыі да мяне ўсё ж такі прымянілі гэтую амністыю — адзінаму з двух з паловай дзесяткі палітычных на гомельскай хіміі… Шчыра дзякую ўсім, хто пісаў лісты, падтрымліваў мяне!!!".

Улан — прадпрымальнік, былы ўладальнік і рэдактар недзяржаўнай "Новай газеты Смаргоні" (1996-2005). У пачатку 2021 года ён быў асуджаны на 2,5 года "хіміі" за "паклёп" у дачыненні міліцыянераў, якія выступалі сведкамі на судах. Суд палічыў яго вінаватым у распаўсюдзе ў сацсетках "непраўдзівай інфармацыі". Прадпрымальнік размясціў там некалькі фотаздымкаў улётак, якія сфатаграфаваў у горадзе, з каментаром: "Смелыя смаргонскія партызаны... хто фальсіфікуе пратаколы, парушае наша заканадаўства. Краіна павінная ведаць сваіх "герояў".

Праваабаронцы прызналі Рамуальда Улана палітвязнем.

На волю выйшаў палітвязень Рамуальд Улан
https://www.facebook.com/ulan.roma

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі