У Беларусі ўжо больш за 300 палітвязняў

У Беларусі ўжо больш за 300 палітвязняў

У Беларусі ўжо 302 палітвязні. Праваабаронцы далучылі ў спіс Уладзіміра Шакуна, Іллю Тананку і Рамуальда Улана. Іх справы лічацца палітычна матываванымі. Праваабронцы патрабуюць вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення іх крымінальнага пераследу.

Шакун асуджаны судом Жыткавіцкага раёна на два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу за "абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" і "знявагу дзяржаўных сімвалаў". Тананка асуджаны судом Фрунзенскага  раёна Мінска на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за "абразу прадстаўніка ўлады".  Улан асуджаны судом Смаргонскага раёна на два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па артыкуле "паклёп".

Усе яны накіраваны для адбыцця пакарання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі