Эмігранты зрабілі кліп на альтэрнатыўную песню ад Беларусі на "Еўрабачанне"

Эмігранты зрабілі кліп на альтэрнатыўную песню ад Беларусі на "Еўрабачанне"

На Youtube 'явіўся відэакліп на песню, прапанавай у якасці альтэрнатыўнага беларускага кандыдата на "Еўрабачанне". Гэта песня "Дрэва" ў выкананні гурта Shuma. Кліп зняла каманда ўкраінскіх відэамастачак.

Каментуючы яго, салістка Shuma Руся напісала: "Песня, якую вы чуеце, гэта старажытная беларуская малітва, песня нашых продкаў, дзе жанчына просіць багоў адвесці бяду з суседскай зямлі. На дадзены момант я суседка для сваёй краіны, і я кожны дзень малюся за нашу свабоду!"

Спявачка таксама абураецца нізкім мастацкім узроўнем сёлетняга беларускага прэтэндэнта на еўрапейскі песення конкурс — гурта "Галасы ЗМеста".
 
"Я лічу, што афіцыйны артыст, якога вылучыла БГТРК, гэта ганьба для беларусаў. Сучасная музыка Беларусі — гэта мы, так гучаць нашы традыцыйныя песні"— заяўляе Руся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі