Эстонская акадэмія музыкі і тэатра прыпыняе прыём грамадзян Беларусі і Расіі

Эстонская акадэмія музыкі і тэатра прыпыняе прыём грамадзян Беларусі і Расіі

Эстонская акадэмія музыкі і тэатра (ЕМТА) заявіла, што спыняе прыём на навучанне грамадзян Беларусі і Расіі, піша rus.err.ee. ВНУ звязала сваё рашэнне з агрэсіяй Расіі супраць Украіны. 

Сенат ЕМТА пастанавіў, што ў новым навучальным годзе ва ўстанову не будуць прымацца на навучанне грамадзяне Беларусі і Расіі, якія не маюць віду на жыхарства ні ў адной з дзяржаў-чальцоў ЕС або статусу міжнароднай абароны. Студэнты, якія ужо навучаюцца ў Эстоніі, пад гэтую забарону не трапяць.

Раней аналагічныя рашэнні ў Эстоніі прынялі Тартускі і Талінскі тэхнічны ўніверсітэты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі