Эстонская апазіцыя падтрымала права беларусаў на ўдзел у мясцовых выбарах

Талін, ілюстрацыйнае фота

Талін, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Эстонская апазіцыя выступае супраць таго, каб грамадзян Беларусі і Расіі, якія пастаянна жывуць у краіне, пазбаўлялі права галасаваць на мясцовых выбарах, перадае Радыё "Свабода".

Гэтае пытанне абмяркоўвалі падчас падпісання кааліцыйнай дамовы паміж урадавымі партыямі. Супраць забароны выступіў мэр эстонскага горада Нарвы і віцэ-старшыня Цэнтрысцкай партыі Эстоніі Яан Тоотс. Цэнтрысцкая партыя ўваходзіць у склад парламенцкай апазіцыі.

"Усюды ў свеце так, што людзі, якія жывуць на сваёй тэрыторыі, могуць сказаць сваё слова на мясцовых выбарах. Усе гэтыя людзі жывуць тут шмат гадоў, яны жыхары Эстоніі. Так што я лічу неразумным пазбаўленне іх выбарчага права, гэта нічога не дасць, а толькі зноў накруціць эмоцыі. Гэта няправільна. Дзяржаўная ўлада — гэта іншае, вядома, але ў сваім горадзе ці сваёй воласці людзі маюць права сказаць сваё слова", — мяркуе палітык.

Права галасаваць на муніцыпальных выбарах у Эстоніі маюць 69 тысяч грамадзян Беларусі і Расіі. Пазбавіць іх гэтага права без змен у Канстытуцыі немагчыма. Прэм’ер-міністр Кая Калас прапаноўвала пазбавіць беларусаў і расіян голасу часова. Але ў кіроўнай кааліцыі так і не змаглі прыйсці да адзінага меркавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі