Эстонскія мытнікі знайшлі ў беларускага дальнабойшчыка меч вікінгаў

Эстонскія мытнікі знайшлі ў беларускага дальнабойшчыка меч вікінгаў

Эстонскія эксперты вырашаюць, каму аддаць сярэднявечны меч вікінгаў, знойдзены на мінулым тыдні. Яго выявілі ў расійскім грузавіку на эстонска-расійскай мяжы.

Зброю, якой каля тысячы гадоў, знайшлі ў кіроўцы — грамадзяніна Беларусі падчас мытнага агляду. Мужчына не меў дазволу на транспартаванне рарытэта. Па словах экспертаў, якія перадае "Інтэрфакс", на аўкцыёне такі меч можа каштаваць каля 17 тысяч еўра.

Эстонія збіралася аддаць знаходку Расіі, аднак атрымала зварот амбасадара Украіны Віктара Крыжаноўскага. Дыпламат заявіў, што меч належыць Украіне і папрасіў перадаць знаходку яго краіне. Цяпер у Дэпартаменце аховы помнікаў даўніны чакаюць дадатковых матэрыялаў з Украіны. Калі украінскае паходжанне зброі пацвердзіцца, яе вернуць туды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі