Foreign Policy: Расія вярбуе былых афганскіх камандас для вайны ва Украіне

Афганскія байцы, 2017 год /  SHAH MARAI/AFP via Getty Images
Афганскія байцы, 2017 год /  SHAH MARAI/AFP via Getty Images

Расія вярбуе былых байцоў Корпуса камандас Афганскай нацыянальнай арміі, піша амерыканскае выданне Foreign Policy. Іх навучалі амерыканцы. Але летась, пасля прыходу да ўлады талібаў, элітнае падраздзяленне расфармавалі. У выніку спецназаўцы апынуліся ў цяжкіх умовах, яны хаваюцца ці ў Афганістане, ці з'ехалі ў Іран. Мяркуецца, што ПВК Вагнера хоча прыцягнуць былых афганскіх камандас да ўдзелу ў вайне ва Украіне. Іх разглядаюць як "лёгкую здабычу для расійскіх вярбоўнікаў".

Выданне адзначае, што амерыканцы, сыходзячы з Афганістана, эвакуявалі толькі некалькі соцень старэйшых афіцэраў афганскай арміі, а дзясяткі тысяч байцоў былі пакінутыя на волю лёсу. Эксперты мяркуюць, што да 10 тысяч чалавек могуць пагадзіцца на прапанову вагнераўцаў.

У сакавіку 2022-га міністр абароны Расііі Сяргей Шайгу заявіў, што з краін Блізкага Усходу гатовыя прыехаць ваяваць на Данбасе супраць украінскіх войск 16 тысяч чалавек. Але гэты праект відавочна не быў рэалізаваны. Украінцы вясной 2022-га паведамлялі толькі пра невялікія групы такіх наймітаў, якія былі ліквідаваныя на фронце. Апошнім часам з'явіліся згадкі пра іранскіх інструктараў, якія дапамагаюць расіянам у абслугоўванні баявых беспілотнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі