Форвард БАТЭ чытае Оруэла, Дастаеўскага, Салжаніцына, Арлова
Форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў рэгулярна піша ў твітары пра кнігі, якія яго зацікавілі, якія ён чытае. Сярод іх ёсць класіка, гістарычныя працы, публіцыстыка. Напрыклад, Радзівонаў прачытаў знакамітую антыўтопію Джорджа Оруэла "1984" пра таталітарнае грамадства, "Архіпелаг ГУЛАГ" Аляксандра Салжаніцына — пра жахі савецкіх рэпрэсій. З цяжкасцю футбаліст дачытаў раман Фёдара Дастаеўскага "Злачынства і пакаранне".
Віталь Радзівонаў зацікавіўся кнігай Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча "Краіна Беларусь. Вялікае княства Літоўскае" і лічыць, што яна — "выдатны прэзент". Прачытаў ён і "Кароткі курс гісторыі Беларусі" Анатоля Тараса.
Сярод прачытанага "Прафесарам" ёсць "Песня пра зубра" Міколы Гусоўскага, "Пётр Першы" Аляксея Талстога, "Тытаны і тыраны" Эдварда Радзінскага, кніга пра былога расійскага палітвязня Міхаіла Хадаркоўскага.
Фота: nn.by, Fotolia