Фотафакт: Віктар Лукашэнка адкрываў мотасезон у Мінску
У адкрыцці мотасезону ў Мінску прынялі ўдзел памочнік прэзідэнта па нацынальнай бяспецы Віктар Лукашэнка, старэйшы сын кіраўніка краіны, а таксама міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч і начальнік ДАІ Дзмітрый Карзюк, паведамляе TUT.by. Яны праехалі на Harley па цэнтры сталіцы.
Шуневіч распавёў журналістам, што ў бліжэйшы час экзамен на правы для матацыклістаў стане больш жорсткім. Ім трэба будзе паказваць навыкі язды ў горадзе і ўменне дзейнічаць пры экстраным тармажэнні.
H.O.G. Spring Challenge сабраў каля 4 тысяч байкераў з 10 краін. Парад байкераў стартаваў ад Кургана Славы. Затым яны прыбылі на пляцоўку каля Дома футбола, дзе змаглі паўдзельнічаць у рознага кшталту спаборніцтвах і конкурсах.