ДАІ адкарэктавала абмежаванні для мінскіх байкераў
У начны час для матацыклістаў закрыты цэнтральны ўчастак праспекта Незалежнасці / @minsknews_by
Мінская Дзяржаўтаінспекцыя перагледзела абмежаванні, якія ўвяла ў пачатку жніўня для менскіх байкераў. Уначы яны па-ранейшаму не змогуць ганяць па цэнтральнай частцы праспекта Незалежнасці, але час дзеяння забароны скарацілі.
Цяпер абмежаванне дзейнічаюць з 22:00 да 06:00. Першапачаткова забарона дзейнічала з 21:00 да 06:00. У гэта час для мотатранспарту закрыты праспект Незалежнасці на ўчастку ад плошчы Перамогі да вуліцы Свярдлова. Гэта зроблена, як тлумачылі ў ДАІ, каб "знізіць шум у вячэрні час, калі рух транспарту і пешаходаў на магістралі высокі, а таксама ў начны, калі людзі адпачываюць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.