Франак Вячорка завочна асуджаны на 20 гадоў
Франак Вячорка
20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — такі прысуд атрымаў завочна Франак Вячорка, дарадца лідаркі дэмсілаў Святланы Ціханоўскай.
Завочны працэс прайшоў 31 траўня ў Мінгарсудзе, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Прысуд вынесла суддзя Валянціна Зянькевіч.
Акрамя пазбаўлення волі Вячорку прысудзілі штраф у 60 тысяч рублёў (1500 базавых велічыняў).
Вячорку інкрымінавалі дзевяць артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Таксама яму выставілі "ў інтарэсах дзяржавы" пазоў аб кампенсацыі маёмаснай шкоды, "прычыненай супрацьпраўнымі дзеяннямі" — больш за 30,9 мільёна рублёў.
Завочныя суды рэжым Лукашэнкі практыкуе супраць палітычных апанентаў, якія пакінулі Беларусь. У палітуцекачоў стараюцца канфіскаваць нерухомасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.