Француз Пуарэ выказаў здагадку, чаму маўчаць Домрачава і Б’ёрндален

Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б’ёрндален

Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б’ёрндален / olympics.com

Славуты французскі біятланіст Рафаэль Пуарэ ў інтэрв'ю "Зеркалу" выказаў здагадку, чаму маўчаць Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б’ёрндален. Яны дагэтуль не асудзілі вайну ва Украіне.

"Думаю, для іх гэта складаная сітуацыя, — кажа Пуарэ. — Домрачава была вельмі папулярная ў Беларусі, Лукашэнка яе падтрымліваў. Магчыма, яна шмат чаго атрымала ад гэтай падтрымкі. У Домрачавай і Б’ёрндалена ёсць дзеці, нейкі час сям’я жыве ў Беларусі, так што, напэўна, ім цяжка гаварыць пра вайну. Разумею гэта. Але калі нічога не кажаш, гэта таксама нешта значыць".

Рафаэль Пуарэ верыць, што "аднойчы адбудуцца пазітыўныя змены і ў Беларусі будзе дэмакратыя". "Складана сёння ўявіць такую сітуацыю, як у вас, у іншай еўрапейскай краіне", — дадаў ён.

Дар'я Домрачава — чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка і Герой РБ. У сакавіку 2022-га яна згадала пра вайну ва Украіне: "Я перажываю і веру, што вайна хутка скончыцца і наступіць мір. На жаль, ужо сённяшніх ахвяр катастрафічна шмат. Ні адна палітычная мэта не павінна каштаваць чалавечых жыццяў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі