Стала вядома, як Домрачава і Б'ёрндален назвалі другую дачку

Дар'я Домрачава і Уле Эйнар Б'ёрндален з дачкой і медыкамі 5-й бальніцы Мінска

Дар'я Домрачава і Уле Эйнар Б'ёрндален з дачкой і медыкамі 5-й бальніцы Мінска / instagram Дарьи Домрачевой

Алімпійскія чэмпіёны Дар'я Домрачава і Уле Эйнар Б'ёрндален назвалі другую дачку Мірай. Пра гэта выданню "Народная воля" паведаміла мама Дар'і Ларыса Домрачава.

"Дзяўчынку назвалі Міра. Не ведаю, як Даша і Уле Эйнар выбіралі імя, але спыніліся менавіта на гэтым. Па-мойму, вельмі прыгожае...", — прызналася Ларыса. Паводле звестак выдання, Домрачава і Б'ёрндален пакуль знаходзяцца ў Мінску.

Нагадаем, другое дзіця ў сям'і з'явілася ў ліпені. Дар'я тады напісала ў Instagram, што ў сям'і з'явіўся яшчэ адзін цуд. Другую дачку яна таксама нараджала ў Мінску. Першая дзяўчынка з'явілася на свет у 2016-м у радзільным доме 6-й гарадской бальніцы, другая — у 5-й бальніцы. Б'ёрндален тады казаў, што над імем пакуль думаюць. Адзначым, што імя Міра абрала для сваёй дачкі і яшчэ адна беларуская біятланістка, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2021 года Ганна Сола.

"Я нават і не ведала пра гэта, але, мабыць, імя зараз папулярнае", — адзначыла Ларыса Домрачава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі