Дар'ю Домрачаву заўважылі на свецкай вечарыне ў Мінску

Дар'я Домрачава

Дар'я Домрачава / instagram.com/dadofun

Вядомая біятланістка Дар'я Домрачава і яе муж шматразовы алімпійскі чэмпіён Уле-Эйнар Б'ёрндален сталі гасцямі свята Святланы Глеб. Гэта жонка футбаліста Аляксандра Глеба і блогер. На днях у Святланы быў Дзень нараджэння. З гэтай нагоды яна зладзіла вечарыну ў стылі 90-х у мінскай рэстарацыі "Анёлы".

 Сярод гасцей на фота таксама можна заўважыць футбаліста Вячаслава Глеба з жонкай бізнэсвумэн Вольгай Глеб, блогера-дыетолага Ірыну Яблонскую. Частка гасцей выбрала касцюмы ў адпаведнасці з заяўленай тэмай вечарынкі. Але вобразы Домрачавай і Б'ёрндалена былі даволі стрыманымі. Але Дар'я рызыкнула паўдзельнічаць у конкурсе падала для яго сваё школьнае фота. Гасцям трэба было адгадаць, хто на здымку. У маленькай дзяўчынцы з букваром будучую алімпійскую чэмпіёнку пазналі даволі хутка.

Дарью Домрачеву заметили на светской вечеринке в Минске
Дар'я Домрачава дала для конкурсу сваё дзіцячае фота / instagram.com/svetlgleb

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі