Домрачава жыве ў Манака, яе дачка пайшла ў школу

Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален / Reuters
Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален / Reuters

Дар'я Домрачава распавяла ў нядаўнім інтэрв'ю, што жыве з сям'ёй у Манака. Доўгі час чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне не кантактавала з СМІ. Цяпер жа яна кажа, што яе дачка Ксюша пайшла ў школу. "Усё лета мы з сям'ёй былі ў Мінску, адпачывалі пасля дастаткова напружанага перыяду працы ў Кітаі, — распавядае Домрачава. — Цяпер я прысвячаю час сям'і і сваёй адукацыі".

Дар'я Домрачава вучыцца па спецыяльнасці "дыеталогія і нутрыцыялогія". "Здаровае харчаванне ў спорце — вельмі важная тэма, — кажа яна. — За гады спартыўнай кар'еры назапасілася шмат вопыту па гэтай тэме, цяпер захацелася крыху больш пашырыць тэарэтычную частку".

Апошні раз Домрачава была ў Беларусі восенню.

Домрачава жыве ў Манака, яе дачка пайшла ў школу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі