Футбалісты мінскага "Дынама" згуляюць у групе еўракубка
![Дынамаўцы пасля паражэння ў Гібралтары](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/7777.jpg.webp?itok=yCygRqIB)
Дынамаўцы пасля паражэння ў Гібралтары / t.me/fc_dinamominsk/
Футбалісты мінскага "Дынама" выйшлі ў плэй-оф Лігі Еўропы. Там іх чакае сур'ёзны сапернік — бельгійскі "Андэрлехт". У выпадку няўдачы беларускі клуб згуляе ў групе Лігі канферэнцый.
У 3-м раўндзе адбору еўракубка пасля перамогі ў Венгрыі на нейтральным полі над гібралтарскім "Лінкальнам" (2:0), дынамаўцы ў Гібралтары прайгралі (1:2). І прайшлі далей.
![Футбалісты мінскага "Дынама" згуляюць у групе еўракубка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/44_73.jpg.webp?itok=NdF5pnWo)
t.me/fc_dinamominsk/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.