Гамельчука асудзілі на 4 гады і 1 месяц за спробу далучыцца да каліноўцаў

Аляксандр Айнутдзінаў / скрыншот з відэа МУС
Аляксандр Айнутдзінаў / скрыншот з відэа МУС

Чатыры гады і адзін месяц калоніі атрымаў гамяльчук Аляксандр Айнутдзінаў за спробу далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

46-гадовага мужчыну судзілі ў Гомельскім абласным судзе. Справу разглядаў суддзя Вячаслаў Калюка.

Акрамя спробы далучыцца да каліноўцаў Айнутдзінава абвінавацілі ў яздзе на матацыкле без правоў.

Згодна з матэрыяламі следства, гамяльчук сабраў інфармацыю пра парадак і спосабы далучыцца да палка, які ўваходзіць у склад Узброеных Сіл Украіны. Ён паспрабаваў нелегальна перайсці мяжу з Украінай, але трапіўся ў рукі беларускіх памежнікаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі