Гаварцова выйшла ў другі раўнд адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе
На парыжскіх кортах "Ралан Гарос" працягваюцца матчы адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе. Як паведамляе БЕЛТА, беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова ў першым раўндзе адзіночнага разраду выйграла ў іспанкі Карлы Суарэс-Навара ў двух сэтах - 7:6, 6:1. Наступнай саперніцай беларускі будзе славацкая спартоўка Даніэла Хантухова.
Сёння Гаварцова яшчэ раз мусіць выйсці на корт - разам з расіянкай Алай Кудраўцавай яна правядзе першы матч парнага разраду супраць інтэрнацыянальнага дуэта Сарана Кірсця (Румынія) - Віржыніі Разана (Францыя).
А вось Кацярына Дзегалевіч выступ на адкрытым чэмпіянаце Францыі завяршыла. У стартавым матчы парнага разраду наша суайчынніца разам з чэшкай Рэнатай Вараковай сёння прайграла інтэрнацыянальнаму дуэту Марыя Кандрацьева (Расія) – Уладзіміра Ўхлірава (Чэхія) – 4:6, 2:6. Матч працягваўся 73 хвіліны.