Герасіменя выступіць у паўфінальным заплыве на 50 метраў вольным стылем

Герасіменя выступіць у паўфінальным заплыве на 50 метраў вольным стылем

Плыўчыха Аляксандра Герасіменя выступіць у паўфінале спаборніцтваў на дыстанцыі ў 50 метраў вольным стылем у Рыа-дэ-Жанейра. 12 жніўня яна заняла 3-е месца ў кваліфікацыі і ўвайшла ў лік 16 паўфіналістак. Вынік Герасімені — 24,42 секунды.

Яшчэ адна беларуска, Юлія Хітрая, паказала у папярэднім заплыве 27-ы вынік і выбыла з барацьбы.

Паўфінальныя заплывы пройдуць раннім ранкам 13 жніўня па мінскім часе.

Чатыры гады таму на Гульнях у Лондане Герасіменя заваявала сярэбраны медаль на гэтай дыстанцыі. Тады яна паказала вынік 24,28 секунды. Таксама яна мела другое месца на стометроўцы вольным стылем, аднак сёлета не выйшла ў фінал гэтых алімпійскіх спаборніцтваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі