Германія асуджае прысуд беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму

З рук палітвязняў не знялі кайданкі / БЕЛТА
З рук палітвязняў не знялі кайданкі / БЕЛТА

Германія асуджае прысуд беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. З заявай выступіла міністр замежных спраў Анналена Бербак. Яна назвала абвінавачванні і судовае разбіральніцтва супраць Бяляцкага, а таксама ягоных паплечнікаў Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча "фарсам". Кіраўніца МЗС Германіі падкрэсліла, што іх судзілі "за шматгадовую барацьбу за правы, годнасць і свабоду народа Беларусі".

Германія таксама асуджае "штодзённы ганебны гвалт" супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

3 сакавіка ў Мінску лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Бяляцкага асудзілі на 10 гадоў калоніі, Стэфановіча — на 9 гадоў, Лабковіча — на 7 гадоў,  праваабаронцу Дзмітрыя Салаўёва, якога "судзілі" завочна (ён знаходзіцца за мяжой) — на 8 гадоў калоніі. Палітвязні сваёй віны не прызналі. Вядома, што іх пераследуюць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі