Гігін: У адной ВНУ паспрабавалі справакаваць малую каляровую рэвалюцыю
У "Клубе рэдактараў" на тэлеканале "Беларусь 1" сярод розных тэмаў была абмеркаваная і нядаўняя студэнцкая акцыя "Марш любові і салідарнасці". Яна прайшла ў цэнтры Мінска 2 снежня. Некалькі дзясяткаў студэнтаў пратэставалі супраць увядзення аплаты за пераздачы экзаменаў.
У Мінску прайшла студэнцкая акцыя "Марш любові і салідарнасці" (фота)
"У адной ВНУ паспрабавалі справакаваць малую каляровую рэвалюцыю. Палітыка тут прысутнічае", — такую выснову зрабіў галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" Вадзім Гігін.
Галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч гаварыў пра розныя аспекты праблемы. Гэта і пэўныя недахопы ў працы ВНУ, калі "платныя студэнты" пачынаюць адносіцца да вышэйшай адукацыі як да паслугі. Ды яшчэ і спасылацца на Балонскі працэс. "Хлопцы пачынаюць лічыць сябе палітычнай сілай", замест таго, каб вучыцца, мяркуе Якубовіч.
Як вучацца студэнты, якія прыйшлі на марш
Фота: Еўрарадыё