Гісторыкі за мяжой стварылі "Беларускі інстытут публічнай гісторыі"

Беларускія добраахвотнікі ва Украіне нагадалі пра ўгодкі Аршанскай бітвы, 2023 год

Беларускія добраахвотнікі ва Украіне нагадалі пра ўгодкі Аршанскай бітвы, 2023 год / t.me/belwarriors/

Гісторыкі за мяжой стварылі арганізацыю "Беларускі інстытут публічнай гісторыі". Узначальваюць яго кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч.

"Галоўныя мэты інстытуту — падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні", пішуць арганізатары ў створаным тг-канале.

У выніку рэпрэсій у РБ за мяжой апынулася нямала беларускіх даследчыкаў. У склад "Беларускага інстытута публічнай гісторыі" ўваходзіць "шэраг вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі". 

Гісторыкі за мяжой стварылі "Беларускі інстытут публічнай гісторыі"
t.me/beliph/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі