Глабальнае пацяпленне ўплывае на смак піва — і яшчэ шмат дрэнных навін #ІхНоравы

"Іх норавы"

"Іх норавы" / @rubanau_collage

Дзякуючы бігбордам на беларускай мяжы палякі цяпер ведаюць, што ў Беларусі танная стаматалогія і дранікі. Так прапаганда спрабуе прывабіць суседзяў у госці.

А дзякуючы Еўрарадыё вы ведаеце, што адбываецца за межамі Беларусі. Звычайна ў гэтых аглядах мы спрабуем не палохаць вас страшнымі навінамі, але не гэтым разам.

 

“Дэгуманізацыя ўсіх палестынцаў не вырашыць праблемы”

Жыхары ізраільскай камуны Беэры раней жартавалі: яны знаходзяцца так блізка да сектара Газа таму, што інакш тут усё было б занадта ідэальна.

"Гэта быў жарт, мы жартавалі так, бо ў Беэры вельмі прыгожа. Гэта такое месца, у якім вы хацелі б гадаваць сваіх дзяцей. Тут выдатны заход сонца, зялёныя палі — тут ёсць усё, чаго вы хочаце ад месца адпачынку", — расказвалі мясцовыя жыхары CNN.

У мінулую суботу мясцовыя жыхары прачнуліся ў 6:45 — гулі сірэны. Яшчэ праз 45 хвілін людзі пачалі атрымліваць паведамленні, што ў Беэры праніклі тэрарысты.

Рана раніцай у суботу баевікі ХАМАС штурмавалі Беэры і пакінулі пасля сябе разбурэнні неўяўляльных маштабаў. Больш за 120 мясцовых жыхароў загінула. Іншыя — выкрадзеныя. CNN піша, што баевікі падпальвалі дамы людзей, а затым забівалі іх, калі тыя спрабавалі выратавацца ад агню і дыму. Яны рабавалі, кралі і знішчалі ўсё, што маглі.

Ахвярамі раптоўнага нападу ХАМАС у мінулую суботу ва ўсім Ізраілі стала 1,2 тысячы чалавек. Баевікі ўтрымліваюць 150 закладнікаў.

І яшчэ каля 1,2 тыс. чалавек загінула ў выніку удараў у адказ Ізраіля па аб'ектах у сектары Газа. Сотні тысяч чалавек там пакінулі свае дамы. Цяпер 300 тысяч ізраільскіх рэзервістаў сабраліся каля мяжы сектара ў рамках маштабнай мабілізацыі, якую абвясціў Тэль-Авіў.

У Газе нарастае гуманітарны крызіс. Адзіная электрастанцыя ў анклаве перастала працаваць. Член палестынскага парламента доктар Мустафа Баргуці ў эфіры CNN заклікае спыніць агонь. Бо Газа — густанаселены анклаў, кажа Бергуці. А дэгуманізацыя ўсіх палестынцаў не вырашыць праблемы.

Глобальное потепление влияет на вкус пива — и ещё много плохих новостей #ИхНравы
Палестынцы ратуюць маленькую дзяўчынку з-пад абломкаў разбуранага жылога дома пасля ізраільскага авіяўдару / Фаціма Шбаір / AP

Група незалежных экспертаў ААН параўнала ізраільскія атакі па Газе з калектыўным пакараннем, якое "з'яўляецца невыбарачным і накіраванае супраць нявінных цывільных асоб, і няважна, з чыйго яно боку: з боку ХАМАС або ізраільскіх сіл".

Гэта абсалютна забароненае міжнародным правам і раўназначнае ваеннаму злачынству, — гаворыцца ў справаздачы ААН.

 

Гуайда шукае Інтэрпол

А ўлады Венесуэлы ў чацвер выдалі ордар на арышт лідара апазіцыі і былога часовага прэзідэнта Хуана Гуайда. Генеральны пракурор Тарэк Уільям Сааб заявіў, што Гуайда выкарыстаў рэсурсы дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA дзеля сваіх асабістых мэтаў, у тым ліку на судовыя выдаткі.

"Гэтыя рашэнні нанеслі краіне шкоду ў 19 мільярдаў долараў", — сказаў генпракурор.

Венесуэла будзе прасіць Інтэрпол адшукаць Гуайда. Адшукаць яго нескладана: Гуайда, які займаў пасаду часовага прэзідэнта Венесуэлы з 2019 да 2022 года, знаходзіцца ў Маямі. Ён паехаў туды гэтай вясной.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі