ЕС ізноў скардзіцца на Ілана Маска (ізноў за фэйкі) — #ІхНоравы

Кароткі агляд сусветных навін

Кароткі агляд сусветных навін / @rubanau_collage

У ЕС ізноў незадаволеныя працай сацсеткі Ілана Маска. А тым часам ягоная кампанія Tesla нарэшце прадала першы Cybertruck. Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
 

Фэйкі у Twitter — цяпер пра Ізраіль

Еўрапейскі саюз можа ужыць супраць Twitter [Маск перайменаваў сацсетку ў Х. — Еўрарадыё] меры, бо ў сацыяльнай сетцы распаўсюджваюць дэзінфармацыю пра тэрарыстычныя атакі ХАМАС на Ізраіль.

Пра гэта сказана ў лісце еўракамісара Цьеры Брэтана ўладальніку Twitter Ілану Маску.

"Пасля тэрарыстычных нападаў, учыненых ХАМАС супраць Ізраіля, у нас ёсць падставы меркаваць, што ваша платформа выкарыстоўваецца для распаўсюду незаконнага кантэнту і дэзінфармацыі ў ЕС", — сказана ў лісце.

Брэтан удакладняе, што ў Twitter распаўсюджвалі фальшывыя і маніпулятыўныя выявы і факты, у тым ліку старыя выявы ўзброеных канфліктаў, якія не маюць дачынення да справы, або ваенныя кадры, якія насамрэч былі зробленыя ў відэагульнях.

“Гэта відавочна ілжывая або падманная інфармацыя”, — дадаў еўракамісар.

Ён заклікаў Маска цягам найбліжэйшых 24 гадзін забяспечыць "хуткі, дакладны і поўны адказ" на просьбу звязацца з Еўраполам і "адпаведнымі праваахоўнымі органамі" наконт дэзінфармацыі ў Twitter.

Варта заўважыць, што некалькі месяцаў таму ў ЕС уступілі ў сілу законы, якія рэгулююць кантэнт у сацсетках на тэрыторыі краін блока. Цяпер Маску можа пагражаць штраф у памеры 6% ад яго даходаў ад Twitter або поўнае блакаванне ў ЕС, калі ён адмовіцца выконваць патрабаванні.

У мінулым месяцы ЕС прызнаў Twitter найбуйнейшым распаўсюднікам расійскіх фэйкаў. Ён паказаў самы высокі ўзровень дэзінфармацыі з усіх папулярных сацсетак.
 

У Аўстрыі прадставілі транспарт будучыні

Аўстрыйскі стартап CycloTech прадставіў канцэпт двухмеснага аэрамабіля пад назовам CruiseUp, над якім яны працуюць ужо 15 гадоў. Нядаўна каманда распрацоўшчыкаў паспяхова выпрабавала прататып аэрамабіля, які мае масу 80 кілаграмаў.

Асновай лётнага апарата з'яўляецца сілавая сістэма CycloRotor, якая складаецца з шасці цыклатараў, хоць толькі чатыры з іх відаць звонку. Астатнія два размешчаныя ў пярэдняй і задняй частках кабіны і могуць круціцца вакол падоўжнай восі.

ЕС ізноў скардзіцца на Ілана Маска (ізноў за фэйкі) — #ІхНоравы
Аэрaмaбiль CruiseUp / фотa: CycloTech

CruiseUp мае прыкладна ў паўтара разу большы памер, чым стандартны аўтамабіль, і прапануе ўсяго два сядзенні і невялікі багажнік. Яго даўжыня складае 6,7 метра, а шырыня — 3,3 метра. Дзякуючы такім кампактным памерам аэрамабіль можа лёгка прызямляцца на заднім двары і змяшчацца ў стандартны гараж, што з'яўляецца важнай асаблівасцю для распрацоўшчыкаў. Яны плануюць пазіцыянаваць сваё вынаходства як асабісты транспартны сродак, а не камерцыйны.

Максімальная хуткасць аэрамабіля абмежаваная 150 кіламетрамі за гадзіну, а запас ходу складае 100 кіламетраў.

Масавую вытворчасць CruiseUp плануецца запусціць да 2035 года. Да гэтага часу кампанія спадзяецца ўвесці паўнавартасны гатовы да эксплуатацыі асобнік аэрамабіля.
 

Tesla прадала першы Cybertruck, але ёсць нюанс

На аўкцыёне музея Петэрсэна ў Лос-Анджэлесе быў выстаўлены на продаж адзін з першых электрычных пікапаў Tesla Cybertruck. Яго кошт уразіў, калі параўноўваць з фактычным коштам аўтамабіля.

ЕС ізноў скардзіцца на Ілана Маска (ізноў за фэйкі) — #ІхНоравы
Cybertruck / Tesla

Для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве наведнікам давялося набыць білеты за высокую цану. Напрыклад, за месца са столікам просяць 17 500 долараў, а за доступ у ВІП-зону — 30 000 долараў. Хоць вынікі аўкцыёну яшчэ афіцыйна не абвешчаныя, людзі, якія прысутнічалі на таргах, сцвярджаюць, што Tesla Cybertruck быў прададзены за 400 000 долараў, што ў некалькі разоў перавышае кошт гэтага электрапікапа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі