Uh wow: Ілан Маск прэзентаваў браніраваны пікап будучыні
Генеральны дырэктар Tesla Ілан Маск прадставіў браніраваны пікап Cybertruck. Адбылося гэта 21 лістапада на прэзентацыі ў Лос-Анджэлесе, якая транслявалася ў жывым эфіры.
Электрамабіль атрымаўся вельмі футурыстычным. Як напісаў сам Ілан Маск у “Твітэры”, на дызайн пікапа натхніў аўтамабіль-амфібія з фільма пра Джэймса Бонда “Шпіён, які мяне кахаў” (1977).
Cybertruck design influenced partly by The Spy Who Loved Me https://t.co/HKBzxFNfzm
— Elon Musk (@elonmusk) November 21, 2019
Электрамабіль будзе выпускацца ў трох варыянтах: з далёкасцю ходу 400 кіламетраў, 480 кіламетраў і 800 кіламетраў.
Кошты на Tesla Cybertruck пачынаюцца ад 39 900 долараў. Самая топавая мадэль будзе каштаваць 69 900 долараў. На сайце кампаніі ўжо можна зрабіць перадзамову, аднак у продажы браніраваны электрамабіль з’явіцца толькі ў 2021 годзе.