Гомельскага актывіста Васіля Палякова прызналі палітвязнем
Васіль Палякоў
Праваабаронцы прызналі палітвязнем гомельскага актывіста Васіля Палякова, экс-кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
У лістападзе 2023-га Палякоў адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту. У студзені 2024-га яго зноў затрымалі. З 23 студзеня ён быў ужо тройчы запар асуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Актывіста вінавацяць у распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў" (ч. 1 арт. 19.11 КаАП).
"Практыка асуджэння адразу на некалькі адміністрацыйных арыштаў запар і раней выкарыстоўвалася беларускімі ўладамі ў мэтах палітычна матываванага ціску", — адзначаюць праваабаронцы.
На сёння ў Беларусі праваабаронцы прызналі палітвязнямі 1410 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.