Гомельскім маладафронтаўцам зацікавілася КДБ
Гомельскага маладафронтаўца Антося Назаранку (студэнта 2-га курса юрфака дзяржуніверсітэта імя Францыска Скарыны) 20 траўня выклікалі на размову з КДБ. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар "Маладога фронту" Станіслаў Стэсік.
Стэсік: "Падчас таго як ён навучаўся ва ўніверсітэце, яго выклікалі ў дэканат на прафілактычную гутарку ў КДБ. Але размова праходзіла ў кабінеце намесніка дэкана, без прадстаўнікоў дэканату - толькі ён і два супрацоўнікі КДБ".
Кадэбістаў цікавіла дзейнасць "Маладога фронту" ў Гомелі. Хлопец адмаўляўся размаўляць, пакуль яму не выпішуць позву ці хаця б не прад'явяць пасведчанні. Але невядомыя людзі, што назваліся супрацоўнікамі КДБ, пачалі пагражаць праблемамі з вучобай, калі той не будзе размаўляць.
Антося Назаранку затрымалі 26 красавіка і асудзілі 19 траўня на 600 тысяч штрафу за то, што ён расклейваў маладафронтаўскую агітацыю.