"Губляем макраэканамічную стабільнасць": гадавая інфляцыя разагналася да 7,7%

7,7% — самы высокі ўзровень інфляцыі ў Беларусі з 2016 года / Reuters
7,7% — самы высокі ўзровень інфляцыі ў Беларусі з 2016 года / Reuters

Інфляцыя ў студзені павялічылася на 1,1% да снежня мінулага года. У гадавым выражэнні яна склала 7,7%. У снежні 2020 года была 7,4%.

Больш за ўсё ў мінулым месяцы выраслі цэны на харчовыя тавары (+1,5%). Нехарчовыя тавары падаражэлі на 1,3%, а паслугі — а 0,3%.

Калі разглядаць інфляцыю за год, то са студзеня мінулага года хутчэй за ўсё даражэлі нехарчовыя тавары (+8,7%), за імі — паслугі (+8%). Харчовыя тавары сталі даражэй на 6, 6%.

Такія паказчыкі інфляцыі занадта вялікія ў святле мэтаў, якія ставяць перад сабой манетарныя ўлады, адзначае акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова.

“Теряем макроэкономическую стабильность”: годовая инфляция разогналась до 7,7%

У нас мэта манетарнай палітыкі — інфляцыя не больш за 5% (снежань 2021 года да снежня 2020 года). Летась мы гэтую мэту не выканалі, і ў гэтым годзе таксама не атрымліваецца.

Рост цэн на нехарчовыя тавары за апошні год можна растлумачыць тым, што сярод гэтых тавараў больш імпартных, гэта значыць набытых за замежную валюту. Тут адбілася падзенне курсу беларускага рубля, тлумачыць эксперт.

— Цэны на харчовыя тавары ў пачатку года таксама разагналіся. Тут ёсць міжнародны ўплыў. На многія прадукты растуць цэны на сусветных рынках. Але ёсць і ўнутраны ўплыў. У краіне адбылася досыць ненармальная рэч: выраслі рэальныя даходы насельніцтва на фоне падзення эканомікі. Натуральна, гэта будзе штурхаць цэны ўверх.

Пакуль пра друкаваны станок казаць не даводзіцца, лічыць эксперт. Хутчэй за ўсё заробкі растуць з-за перакосаў у крэдытнай палітыцы.

— Гэта адноснае скарачэнне крэдытаў прыватнаму сектару і стымуляцыя нявыгаднага дзяржаўнага сектара. Адміністрацыйная падтрымка ўзроўню даходаў прыкметная.

 

Добрага ад росту інфляцыі чакаць не варта

 

Па-першае, відавочна, наша жыццё становіцца даражэйшым. Па-другое, мы губляем цяжка здабытую ў баях макраэканамічную стабільнасць. Напрыклад, такі высокі ўзровень інфляцыі азначае, што і стаўкі па дэпазітах павінны быць высокімі, каб яны былі прывабнымі ў рублях. А высокія стаўкі па дэпазітах азначаюць, што і па крэдытах яны павінны вырасці. Гэта робіць пазыкі на развіццё не вельмі прывабнымі.

У бліжэйшы час эфект падзення курсу беларускага рубля ў мінулым годзе, рост міжнародных цэн на прадукты харчавання і рост даходаў будуць спрыяць росту інфляцыі. 

— Эфекты дэвальвацыі могуць дзейнічаць яшчэ некалькі кварталаў, а астатнія — яшчэ даўжэй. Таму наўрад ці мы ў гэтым годзе выйдзем на пяціадсоткавы інфляцыю. Але ўсякае магчыма. Бываюць такія эканамічныя ўзрушэнні, якія прыводзяць да рэзкага спаду даходаў і падзення коштаў. Будзем спадзявацца, што ў нас такога не будзе, — падсумоўвае Кацярына Барнукова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі