Гулец “Іслачы” Дзмітрый Камароўскі аформіў пераможны хэт-трык
Жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” на сваім полі саступіла “Іслачы”. Матч прайшоў 20 кастрычніка ў рамках 25 тура чэмпіянату Беларусі па футболе і скончыўся з лікам 1:3, прычым у гасцей усе тры галы забіў Дзмітрый Камароўскі, аформіўшы хэт-трык. Цяпер “Іслач” апынулася на 5 месцы турнірнай табліцы, а жодзінская каманда — на 6-м.
Учора ў 25 туры згулялі “Дынама” (Мінск) — “Віцебск” — 0:2, БАТЭ — “Гомель” — 1:1, “Славія” — “Нёман” — 0:1.
Сёння таксама гуляюць “Дняпро” і “Шахцёр”, “Дынама” (Брэст) — “Слуцк”.
Скончыцца тур у панядзелак матчам “Гарадзея” — “Энергетык-БДУ”. У гульні “Мінск” — “Тарпеда” (Мінск) залічаць тэхнічны вынік — 3:0.