Гурт Enter Shikari выпусціў новы сінгл напярэдадні мінскага канцэрта

Брытанская пост-хардкор каманда Enter Shikari прадставіла свежы сінгл пад назвай “Rat Race”, акрамя загалоўнага трэка, рэліз утрымлівае рэмікс песні “Radiate”. Гэта апошні з трох неальбомных сінглаў, якія гурт выпусціў сёлета.

Раней у гэтым годзе выходзілі “The Paddington Frisk” і “Radiate”. Свежы сінгл можна набыць на сэрвісе iTunes і на сайце entershikari.com альбо пазнаёміцца з ім з дапамогай відэа (ніжэй).

Нагадаем, што Enter Shikari сталі “Лепшым незалежным канцэртным гуртом” па версіі брытанскай незалежнай прэміі AIM Independent Music Awards. А ўбачыць іх шоў на свае вочы можна 5 лістапада ў мінскім клубе Re: public. Падрабязней пра канцэрт тут.

Фота: ukfestivalguides.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі