Гурт Naviband выступіў на канцэрце для КДБ
15 снежня гурт Naviband выступіў у мінскім Палацы Рэспублікі на канцэрце з нагоды 100-годдзя КДБ, перадае "Белсат".
Сведчаннем гэтага выступу сталі фотздымкі з канцэрта, якія з'явіліся ў сацсетках. Твараў музыкаў на фатаздымках не бачна.
Карыстальнікі сацсетак неадназначна ўспрынялі гэтую інфармацыю. Некаторыя абурыліся тым, што беларускія ўдзельнікі "Еўрабачання-2017" выступілі на канцэрце для спецслужбы. Іншыя ўхваляюць, што супрацоўнікі КДБ слухаюць беларускамоўны гурт, а не, напрыклад, выканаўцу турэмных песень Віктара Каліну.