Хакейная зборная Беларусі страціла шанцы на выхад у чвэрцьфінал

Зборная Беларусі перамагла ў нядзелю ў овертайме каманду Нямеччыны на чэмпіянаце свету — 2:1 (1:0, 0:0, 0:1, 1:0).
На 7-й хвіліне лік адкрыў Андрэй Міхалёў. Аднак утрымаць мінімальную перамогу беларусы не здолелі. У трэцім перыядзе дамінавалі гаспадары пляцоўкі і за 54 секунды да фінальнага свістка немцы зраўнялі лік (у гэты момант яны замянілі варатара палявым гульцом). За 14 секунд да заканчэння овертайма ў контратацы Аляксей Калюжны забівае пераможную шайбу.

У выніку, беларуская зборная здабыла толькі 2 ачкі, і гэта перакрэсліла шанцы на яе выхад у чвэрцьфінал.

Турнірнае становішча ў групе Е:

Расія — 12 ачкоў (пасля 4 матчаў)
Данія — 6 (4)
Фінляндыя — 6 (3)
Нямеччына — 4 (4)
Славакія — 3 (3)
Беларусь — 2 (4)

У наступны этап выходзяць чатыры лепшыя каманды групы.

У панядзелак беларуская зборная сустракаецца з Даніяй, фіны гуляюць са славакамі. У аўторак пройдуць матчы Славакія — Нямеччына, Расія — Фінляндыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі