Хрэнін: у 2021-м у Беларусі з'явіцца цэнтр, у якім будзем займацца моладзю

Хрэнін: у 2021-м у Беларусі з'явіцца цэнтр, у якім будзем займацца моладзю

У 2021 годзе ў Беларусі з'явіцца Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання, які будзе займацца моладзю. Такую заяву па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам зрабіў у панядзелак міністр абароны Віктар Хрэнін. Паводле яго слоў,  цэнтр збіраюцца ствараць "пад эгідай Узброеных сіл на базе Брэсцкай крэпасці", і гэта прапанова міністра. Лукашэнка яе падтрымаў. У бліжэйшыя месяцы будзе ісці "дэталёвая прапрацоўка" гэтага праекта. Ужо вядома, што ў цэнтры будуць займацца школьнікі — хлопцы 12-17 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі