Лукашэнка паскардзіўся міністру абароны на адсутнасць патрыятызму "ў мужыкоў"

Лукашэнка паскардзіўся міністру абароны на адсутнасць патрыятызму "ў мужыкоў"

23 лістапада Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра абароны Віктара Хрэніна, пацікавіўся сітуацыяй ва Узброеных Сілах, а таксама загаварыў пра сітуацыю ў краіне.

Па словах Лукашэнкі, ва ўсім вінаваты недахоп патрыятызму. "Мы бачым як адзін з асноўных недахопаў у гэтай сітуацыі — адсутнасць сапраўднага патрыятызму, асабліва ў нашых мужыкоў. Перш за ўсё, у тых (бачым па студэнтах), якія не прайшлі службу ва Узброеных Сілах, якія не каштавалі гэтага хлеба. Праўда, ёсць і сярод тых, якія прайшлі, але гэта адзінкі. Таму ў патрыятычным выхаванне ў нас вялікі прабел, яго трэба ліквідаваць", — цытуе БЕЛТА.

Мяркуючы па ўсім, Лукашэнка блытае патрыятызм з любоўю да прадстаўнікоў улады. Замежныя назіральнікі неаднаразова адзначалі, што беларускія пратэсты не маюць ні прарасійскай, ні празаходняй скіраванасці (пра гэта сведчыць, напрыклад, адсутнасць замежных сцягоў на вулічных акцыях). Людзей на вуліцы выштурхнулі ўнутрыбеларускія праблемы, і перш за ўсё — фальсіфікацыі на выбарах і беспадстаўны гвалт з боку ўлады. 

Цікавасць Лукашэнкі да сітуацыі ў войску таксама лёгка тлумачыцца. Нядаўна прайшоў восеньскі прызыў: у войска прыйшлі юнакі, якія на свае вочы бачылі вулічныя пратэсты, а то і ўдзельнічалі ў іх. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі