Іх норавы: Памяць пра Нагасакі і перапісаны падручнік па гісторыі ў Расіі

Навіны ў свеце / Калаж Еўрарадыё

Навіны ў свеце / Калаж Еўрарадыё

Пакуль у Японіі робяць усё магчымае, каб абараніць краіну ад атамнай зброі, у Расіі перапісваюць падручнік па гісторыі. Тым часам у Нью-Ёрку лекары ратуюць жанчыну, якую пакусала акула, а пад Тунісам патанула некалькі дзясяткаў мігрантаў.

Пра тое, што яшчэ адбываецца на нашай планеце, чытайце ў пастаяннай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
 

У Нагасакі ўзгадваюць ахвяр атамнай бамбардзіроўкі

У сваім звароце прэм'ер-міністр краіны Фуміа Кісіда заявіў, што ўрад працягне прытрымлівацца палітыкі трох бяз'ядзерных прынцыпаў: не валодаць, не вырабляць і не ўвозіць у Японію ядзерную зброю.

Кісіда паабяцаў, што Японія ўзначаліць намаганні міжнароднай супольнасці па ўладкаванні свету, які будзе вольны ад ядзернай зброі.

"Ва ўмовах паглыблення рознагалоссяў у міжнароднай супольнасці з нагоды ядзернага раззбраення і трывалых ядзерных пагроз з боку Расіі, шлях да уладкавання свету, вольнага ад ядзернай зброі, становіцца яшчэ больш цяжкім", — дадаў палітык.

 

Акула ўкусіла жанчыну на пляжы ў Нью-Ёрку

У Нью-Ёрку ў бальніцу з сур'ёзнымі траўмамі прывезлі 65-гадовую жанчыну, якую ўкусіла акула.

Амерыканскія СМІ са спасылкай на паліцэйскіх паведамляюць, што пасля нападу акулы, жанчына страціла каля дзевяці кілаграмаў вагі.

Пляж закрылі.

У Італіі загінулі дзясяткі мігрантаў

Пасля крушэння лодкі з мігрантамі ля італьянскага вострава Лампедуза загінуў 41 чалавек.

Чацвёра ацалелых распавялі, што ў лодцы знаходзіліся прыкладна 45 чалавек, уключаючы траіх дзяцей.

Судна адплыло з горада Сфакс у Тунісе, але пасля раптам перакулілася і затанула.

Сфакс — партовы горад прыкладна ў 130 км ад Лампедузы. Па словах уладаў, ён лічыцца пунктам прыцягнення для мігрантаў, якія адпраўляюцца ў небяспечнае падарожжа за лепшым і больш бяспечным жыццём у Еўропе.

Ацалелых падабрала мальтыйскае грузавое судна.

Толькі за апошнія дні італьянскія патрульныя кацеры і дабрачынныя групы выратавалі каля 2000 чалавек, якія накіроўваліся ў бок Лампедузы.

 

У Расіі перапісалі падручнік па гісторыі

У новым навучальным годзе расійскія старшакласнікі пачнуць вывучаць гісторыю па новым падручніку, у якім кардынальна перапісаны раздзел пра позні савецкі перыяд. Таксама ў ім будзе раздзел пра "спецыяльную ваенную аперацыю". Яго аўтарамі выступілі памочнік прэзідэнта Пуціна Уладзімір Мядзінскі і рэктар МДІМА Анатоль Таркуноў. Сябра прафсаюза "Настаўнік" Аляксандр Кандрашоў кажа, што "сучасныя падзеі не павінны вывучацца на ўроку гісторыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі