Інстытут вывучэння вайны: уступ Беларусі ў вайну “вельмі малаімаверны”

Антываенны мітынг у Варшаве, Польшча / Euroradio
Антываенны мітынг у Варшаве, Польшча / Euroradio

Далучэнне беларускіх войскаў да расійскай агрэсіі ва Украіне “вельмі малаімавернае”, кажа эксперт Амерыканскага Інстытута вывучэння вайны Джордж Варас у інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу “Суспільне”.

Эксперт Інстытута адзначае, што ў Беларусі не досыць рэсурсаў, каб далучэнне яе войска да вайны магло мець вырашальнае значэнне. Да таго ж, гэтыя рэсурсы патрэбныя Аляксандру Лукашэнку "дома".

“У Беларусі ёсць шэсць манеўровых брыгад. Кожная з іх можа стварыць дзве батальённыя тактычныя групы. Гэта азначае, што на тэорыі Беларусь можа быць сфармавана ўсяго 12 батальённых тактычных груп. Гэта вельмі малая колькасць, і яна не было б вырашальнай для атакі, якая рэальна пагражала б Украіне. Гэтыя падпадзелы былі б лёгкім заедкам для ўкраінскіх сіл, што бароняць Кіеў, Валынь і іншыя раёны”, — лічыць Варос.

Эксперт дадае, што знішчэнне беларускіх падпадзелаў ва Украіне можа стварыць дадатковыя праблемы з бяспекай унутры Беларусі, а гэта не на руку Аляксандру Лукашэнку.

У той жа час эксперт не выключае, што расіяне могуць паспрабаваць скарыстаць пэўную камбінацыю беларускіх і расійскіх сіл, каб правесці ўласныя аперацыі. Але пакуль таго, што расійцы фармуюць такія ўдарныя групы, спецыялісты не назіраюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі